
Green Economy - гульня для смартфонаў
Мабільная гульня (5-у -1) паводле класічных гульняў 90-х гадоў
-
Спампаваць з:
-
Спампаваць:
-
Спампаваць:

У межах праграмы развіцця «зялёнае» эканомікі ў Беларусі мы ўжо стваралі тэматычны відэаролік. Цяпер жа, маючы пашыраць кола прыхільнікаў экалагічных ініцыятываў, распрацавалі адмысловы мабільны дадатак. Узялі за аснову папулярныя гульні 90-х, пераўвасобілі механіку і дадалі шэраг элементаў, што дастасоўваюць праграму да папулярызацыі эка-ідэяў. Напрыклад, у «Зялёнай энергетыцы» вы дапамагаеце прамяням трапляць на сонечныя батарэі, адганяючы аблокі ды хмары. А «Экатурызм», па сутнасці, — добра вядомая змейка, аднак са змененым інтэрфейсам і кірункам успрыняцця.

Гульня «Зялёная эканоміка» складаецца з 5-ці прагульняў: Тэтрыс, Galaxies, Magic Jewelry, Lines, Пары

У кожным туры вы збіраеце талеры, на якія ў фінальнай гульні «Пары» можна набыць пэўную колькасць хадоў. Адолеўшы апошні этап, атрымаеце магчымасць перайсці на вышэйшую ступень. Агулам жа роўняў складанасці ў «Зялёнай эканоміцы» чатыры, з кожным наступным тэмп паскараецца, колькасць элементаў расце, кшталтаваць экалагічную свядомасць становіцца ўсё больш цікава. Прыкладам, у «Зялёным транспарце» на гульнявым полі паступова з’яўляюцца ровар, электрамабіль, трамвай, паветраны шар і цягнік — прычым кожны від транспарту мае толькі яму ўласцівую працягласць руху. Усё ў адпаведнасці з «зялёнаю» рэальнасцю: хіба праедзеш роварам гэтулькі ж, колькі электрамабілем? :)

Magic Jewelry — правобраз гульні «Обращение с отходами»
Гульню можна спампаваць з усіх найбольш распаўсюджаных крамаў: AppStore, Google.Play, Windows Store
