
Фірмовы стыль "Арт-сядзібы"
Айдэнтыка для Арт-сядзібы — установы, якая займаецца арганізацыяй і правядзеннем культурных і грамадскіх імпрэзаў

Ідэя лагатыпа "Арт-сядзібы" заключаецца ў адлюстраванні творчых ініцыятываў і свабодных праектаў — асноўных відаў дзейнасці арганізацыі. Для гэтага найлепш падышла алегорыя паветранага шара, які, акрамя таго, складаецца і з абрэвіяцыі назова "Арт-сядзібы": A + S. Галоўнае патрабаванне замоўцаў заключалася ў захаванні чырвонага і белага колераў, што якраз добра стасавалася з абранаю канцэпцыяй.
Лагатып распрацаваны ў двух варыянтах — спрошчаным і складаным


Для афармлення буклетаў, банераў, афішаў і прызентацыяў, а таксама вялікай колькасці рэкламнай прадукцыі прыдумалі адмысловы паттэрн, які складаецца з асноўных вобразаў-ілюстрацый дзейнасці арганізацыі. З выкарыстаннем паттэрна аформлены і фірмовы бланк, бэдж, візітоўка, канверт і налепкі, што стылістычна адпавядае лагатыпу.

