Фірмовы стыль газеты "Беларускі час"

Фірмовы стыль газеты "Беларускі час"

Цытаванне, прафесійнасць і арыентацыя на стыль сучаснай еўрапейскай газеты

Лагатып газеты
Лагатып газеты

Фармуючы новае аблічча газеты “Беларускі час”, сайт для якой мы распрацавалі раней, пачалі з лагатыпа і фірмовага стылю. Акцэнт імкнуліся зрабіць на аўтарытэтнасці выдання сярод мэтавай аўдыторыі – яго цытуюць, на яго спасылаюцца. Гарнітура лагатыпа мае візуалізаваць такія паняткі, як мабільнасць, лаканічнасць, дакладнасць. Каляровая гама адпавядае фірмовай; што праўда, базавы колер пераарыентавалі з чырвонага на чорны традыцыйна чытач асацыюе апошні з шляхетнасцю і пэўнасцю, а значыць, схільны ставіцца да матэрыялаў з большым даверам.

Варыянты лагатыпу
Варыянты лагатыпа ў колеры і манахроме
Трохкутнік, на аснове якога распрацавалі лагатып і адмысловы шрыфт, якраз павязаны з ідэяй цытавання, – варта згадаць падобныя элементы ды іх функцыі ў Excell або Google.Docs.
Фірмовыя бланкі
Фірмовыя тэчка і бланкі

З увагі на мэтавую аўдыторыю наваствораны стыль грунтуецца на стрыманасці і выразнай акрэсленасці формаў, што на асацыяцыйным роўні падтрымлівае імідж газеты як сур’ёзнага і якаснага выдання. Ідэю мусіць падмацоўваць кожны элемент карпаратыўнай паліграфіі. Густоўнае афармленне чарговы раз мацуе думку пра газету як пра перыёдык, што падае вартыя ўвагі навіны, заснаваныя на фактах з правераных крыніц.

Рэдакцыйныя бэджы і візітоўкі
Рэдакцыйныя бэджы і візітоўкі
Канверт для карпаратыўнай карэспандэнцыі
Канверт для карпаратыўнай карэспандэнцыі

Такім чынам, айдэнтыка дапамагае стварыць вобраз выдання, старонкі якога змяшчаюць аб’ектыўныя, грунтоўныя і востра-надзённыя ў вымеры беларускага часу публікацыі. А значыць, маюць патрэбу быць цытаванымі і ў нашай краіне, і па-за яе межамі.

Нумар газеты, выкананы ў новых формах фірстылю
Нумар газеты, выкананы ў формах фірстылю
Замовіць карпаратыўны стыль