Фірмовы стыль кампаніі "Вода и Здоровье"

Фірмовы стыль кампаніі "Вода и Здоровье"

Як правільна зберагаць рэсурсы, дзе шукаць чыстыя калодзежы, чаму варта піць чыстую ваду - на гэтыя прытанні адказвае праект МГА "Экапартнёрства"

PRAS.BY Фірмовы стыль
Лагатып кампаніі "Вода и Здоровье"

У распрацаваны фірмовы стыль уваходзілі: шаблоны фірмовага бланка, канверта, тэчцы, презентацыі, а таксама дыяганальны і вертыкальны шаблоны афармлення друкаваных выданняў. Акрамя таго, безумоўна, быў распрацаваны арыгінальны лагатып. Асноўнай ідэяй лагатыпа ёсць ўжыванне алегарычных водных хваляў, адна з якіх сімвалізуе ваду, а другая - здароўе. Падчас распрацоўкі лагатыпа, вырашана было не абмяжоўвацца стандартнымі прыёмамі - "кропелькамі", а звязаць назву кампаніі "Вада і Здароўе" яшчэ і са структурай малекулярнай сеткі вады.

У выніку формула вады з формай кропелькі пераўтварылася ў велізарныя водныя хвалі, якія нясуць здароўе і поспех арганізму.
PRAS.BY Фірмовы стыль
Фірмовыя бланкі, папкі і буклет пра калодзежы
PRAS.BY Фірмовы стыль
Фірмовы канверт

У дадатак да асноўных складальнікаў фірмовага стылю неабходна было распрацаваць буклет пра калодзежы. Буклет мусіў быць зручны і зразумелы для жыхароў сельскай мясцовасці старэйшага ўзросту. Неабходна было ў простай інфаграфіцы данесці да чытачоў неабходнасць выкарыстання толькі чыстай пітной вады, прынцыпы пабудовы калодзежаў і давесці метады абароны свойго калодзежа ад забруджвання цяжкімі металамі і радыяцыйнымі элементамі.

У сваю чаргу, распрацаваны на аснове лагатыпа фірмовы патэрн
можна з лёгкасцю выкарыстоўваць у любых макетах.
PRAS.BY Фірмовы стыль
Шаблон вертыкальнага друкаванага выдання

Шаблон прэзентацыі для праграмы MS PowerPoint складаецца з 7 макетаў слайдаў, якія будуць выкарыстоўвацца для ўсіх патрэбаў кампаніі - загалоўкі, здымкі і малюнкі, тэкст, інфарграфіка і інш. Усе слайды з'яўляюцца статычнымі, ад чаго іх лёгка можна памнажаць, выбіраючы неабходныя. Каляровая гама прэзентацый адпавядае фірмоваму стылю кампаніі.

PRAS.BY Фірмовы стыль
Шаблон презентацыі
Замовіць карпаратыўны стыль