Фірмовы стыль кампаніі Fox Hunt

Фірмовы стыль кампаніі Fox Hunt

Усеабдымная дызайн-падтрымка бізнэсу для беларускай кансалтынгавай кампаніі, што займаецца рэкрутынгам і правядзеннем трэнінгаў

Лагатып Fox Hunt

Распрацавалі фірмовы стыль і поўную дызайн-падтрымку бізнэсу для паспяховай кампаніі ў сферы кансалтынгу і рэкрутынгу Fox Hunt. Літаральны пераклад назову — "Ліс-паляўнічы": у любых умовах ён здольны адшукаць бізнэсовыя праблемы ды аператыўна на іх зрэагаваць — мадэрнізаваць штат працаўнікоў, адукаваць кіраўнічыя колы, нават пераасэнсаваць стратэгію развіцця. Кемлівы і цярплівы, адаптаваны, так бы мовіць, для бізнесу Ліс паслядоўна арыентуецца на заяўленыя ад пачатку мэты ды з лёту, дзеля ўзніклае патрэбы, карэктуе план — да гэткага суплёту асацыяцый апелюе створаны нашай студыяй стыль. Дзейнічаць "Фокс Хант" пачынаў характэрным чынам — з палявання, “хэдханцінгу”, праз тэхналогію Executive Search: адшукаўшы найлепшых у пэўнай сферы адмыслоўцаў, “завабліваў” іх да канкурэнтае кампаніі. Пасля сфера паслугаў пашырылася.

Лагатып склаўся са штрыхоў, якія нагадваюць лісіныя хвасты
Візітоўка, e-mail-рассылка, пасведчанні ды дыпломы
Візітоўка, e-mail-рассылка, пасведчанні ды дыпломы

Агулам мы распрацавалі для Fox Hunt шмат рознай дызайн-прадукцыі, у тым ліку для правядзення семінараў і трэнінгаў —  вядома, разам з абавязковым камплектам фірмовага стылю (бланкамі, візітоўкамі, бэйджамі, тэчкамі). Вынік распрацоўкі натхняе партнёраў і кліентаў агністымі адценнямі як у паліграфічным, гэтак і ў электронным выкананні — праз шаблоны e-mail-рассылак.

Для падтрымання агульнага стылю і больш гнуткага ўжывання мы стварылі фірмовага персанажа Фокс Хант — Foxy
Рассылка для партнёраў і кліентаў пра магчымасці мабільнага дадатка Fox Hunt
HTML-рассылка для партнёраў 
Roll-up для Fox Hunt выкарыстоўваецца на ўсіх мерапрыемствах прадпрыемства
Roll-up для Fox Hunt выкарыстоўваецца на ўсіх мерапрыемствах кампаніі
Афармленне старонак у facebook ды vk ствараюць "эфект прысутнасці"
Банэр Fox Hunt Emotions для Facebook
Банэр Fox Hunt Emotions для Facebook
Замовіць карпаратыўны стыль