
Фірмовы стыль для LazyCard
Аздабленне душэўнага мабільнага дадатку

Колькі часу таму стварылі дадатак Lazy Card, што яднае два светы – лічбавых здымкаў і папяровых паштовак. Добрую ўва ўсіх сэнсах ідэю паглыбілі праз яскравы стыль праекту. Лагатып склалі з рознакалёрных “папяровых” літараў.
А вось на фірмовай паліграфіі лагатып бліскуча-белы – тэчкі, бланкі, бэйджы, візітоўкі маюць аўтарытэтна прэзентаваць праект пры нагодзе. Каб далёка не адыходзіць ад агульнага настрою распрацоўкі, змясцілі на фон шчаслівае сэлфі актыўных карыстальнікаў дадатку.
Прадчуваць, як уражанне з экрана трапляе ў рукі сябра жывой паштоўкай, карыстальнік пачынае ад моманту спампоўвання праграмы.


Бадай найбольш важная ўва ўсёй гэтай справе рэч – яскравы канверт. Як засведчылі брытанскія навукоўцы, адрасат Lazy Card пачынае пасміхацца яшчэ да таго, як пабачыў начынку з паштоўкай. Ці не гэта – асноўны прыбытак ад мабільнага дадатку? :)
