Фірмовы стыль "Радыё Мінск - 92.4 FM"

Фірмовы стыль "Радыё Мінск - 92.4 FM"

Распрацавалі фірмовы стыль для беларускага рок-н-рольнага радыё, што вядзе трансляцыю на хвалях 92.4 FM (у Мінску)

RadioMinsk PRAS.BY
Варыянты лагатыпаў

"Радыё-Мінск" — гэта першая ў Беларусі хваля, якая арыентуецца на сярэдні ўзрост (30-45 гадоў) слухачоў і грае выключна рок-н-ролл, а таксама апавядае пра знакамітыя гурты гэтага стылю ў сваіх праграмах. Ды-джэі, вядоўцы ды рэдактары мелі пажаданне — чырвоны колер лагатыпа і шрыфт са старой яго версіі. У дызайне галоўную ролю грае ідэя медыятара — сімвала рок-н-ролу, а таксама радыёкропка з хвалямі, што разыходзяцца ў бакі.

Лагатып атрымаўся яркім і крыху задзірлівым, як і сам рок-н-ролл.

Бланк, бэйдж, візітоўка, канверт і адрыўныя паперкі вытрыманыя ў адным стылі з лагатыпам.

RadioMinsk PRAS.BY
Бэдж і візітоўкі (прыватныя і агульныя)
RadioMinsk PRAS.BY
Канверт
RadioMinsk PRAS.BY
Фірмовыя папка, бланкі і лісты
Замовіць карпаратыўны стыль