Дыск "Галасы - Караткевіч, Геніюш, Барадулін"

Дыск "Галасы - Караткевіч, Геніюш, Барадулін"

Плытка з унікальнымі архіўнымі запісамі Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш і Рыгора Барадуліна, якія яны начыталі ў 1968 годзе.

PRAS.BY Галасы паэтаў
Агульны выгляд дыску

Праэкт Глеба Лабадзенкі і Сяргея Панізніка адначасова адлюстроўвае сувязь паэтаў з іх часам (1968 годам) і часам нашым, калі запісы галасоў твоцаў былі алічбаваны і выдадзены асобным дыскам, а Рыгор Барадулін начытаў тыя самыя вершы наноў праз 41 год. Менавіта гэтую сувязь патрабавалася паказаць і ў дызайне плыткі, не забыўшы яшчэ пра тое, што дыск будзе змяшчаць у сабе і архіўныя здымкі.

Алегорыя "лістоў з мінулага" у выглядзе марак і паштовак
добра працуе на карысць ідэі сувязі былога і сучаснага.
Галоўная вокладка дыску
Галоўная вокладка дыску
Разварот галоўнай вокладкі
Разварот галоўнай вокладкі

На самім дыску змешчаныя ўнікальныя архіўныя запісы: 5 вершаў і 3 песні Уладзіміра Караткевіча (у аўтарскім выкананні), 7 вершаў Ларысы Геніюш (у аўтарскім выкананні), 7 вершаў Рыгора Барадуліна (у аўтарскім выкананні), якія яны начыталі ў 1968 годзе + бонус, які складаецца з аўдыёэсэ Сяргея Панізніка аб тым, як ён рабіў гэтыя запісы і нанова перазапісаных тых самых вершаў Рыгора Барадуліна праз сорак гадоў. Маленькі фотабуклет партрэтаў аўтараў дае магчымасць яшчэ больш "пагрузіцца" у тыя часы.

Фотабуклет партрэтаў паэтаў
Фотабуклет партрэтаў паэтаў
Задняя вокладка
Задняя вокладка
Замовіць ілюстрацыю