Дыск "Дзьве гітары"

Дыск "Дзьве гітары"

Дызайн дыска і ўнутранага буклета зборніка расійскай аўтарскай песні ў перакладзе Рыгора Барадуліна і Зьмітра Бартосіка

Дзьве гітары PRAS.BY
Агульны выгляд дыска

Музычны дыск "Дзьве гітары" дае магчымасць дакрануцца да класікаў расійскай аўтарскай песні праз цудоўныя пераклады Рыгора Барадуліна і чароўнае выкананне Зьмітра Бартосіка. Па-беларуску найлепшыя творы гэтага жанру гучаць з новымі сэнсамі і новымі адценнямі.

Для напісання назвы альбома ў студыі распрацавалі адмысловую гарнітуру,
якая грунтуецца на найбольш знакамітых плытках 60-70 гадоў — часу асаблівага росквіту аўтарскае песні.
Галоўная вокладка PRAS.by
Галоўная вокладка
Задняя вокладка дыску PRAS.by
Задняя вокладка дыску

Колеры таксама абраныя ў адпаведнасці з густам і тэхнічнымі магчымасцямі тых часоў — цьмяны васільковы і вохрысты. У дадатку да дыска — буклет з словамі песень альбому на мове арыгінала і ў перакладзе. Буклет змяшчае і сціслую біяграфію паэтаў-выканаўцаў аўтарскае песні, творы якіх запісаныя на дыск. Для кожнага з іх вылучаны асобныя старонкі, дзе бачым сімвалічныя струны дзвюх гітараў — як дадатковы напамін пра назоў усёй кружэлкі. Фон — здымкі гітар Зьмітра Бартосіка — ні паўтараецца не на адным разгорце буклета і стварае чароўную і таямнічую атмасферу, звязаную з музыкай.

Разварот буклета пра паэта PRAS.BY
Разгорт буклета пра паэтаў
PRAS.BY Дзве гітары
Разварот буклета
Замовіць ілюстрацыю