
Набор піктаграмаў для праграмы "Geo Manager"
Навігацыя ў праграме для хуткага і зручнага пошуку ды карыстання функцыямі праграмы
Створаны набор з 42 піктаграмак для праграмнага прадукту "Geo Manager" кампаніі "ГеоСплайн", што спецыялізуецца на распрацоўцы геаграфічных мапаў і з'яўляецца адной з найбуйнейшых арганізацый на гэтым сегменце рынку.

Піктаграмы зробленыя з улікам тонкіх і спецыфічных функцый праграмы, яны дастаткова поўна ілюструюць своеасаблівасці выбранага інструмента. Колеравая гама выбраная з улікам інтэрфэйсу праграмы і пасуе да яе па тонавай насычанасці і агульным стылі. Ніжэй бачым інтэграцыю інтэрфейсу праграмы і новых піктаграмаў.
