Кніга "Ладдзя Роспачы"

Кніга "Ладдзя Роспачы"

Дызайн і вёрстка рамана Уладзіміра Караткевіча ў непадцэнзурным выданні

23-старонкавы твор Уладзіміра Караткевіча падчас падрыхтоўкі выдання ператварыўся ў 148-мі старонкавую кнігу. У ёй падрабязна, дасканала і цікава паказаныя ўсе цэнзарска-рэдактарскія праўкі, а таксама асобна падкрэслены месцы, дзе аўтар працаваў над словам і моваю. Для гэтага былі адмыслова прыдуманыя графічныя значкі, якія адлюстроўваюць тую, або іншую праўку.

Вокладка кнігі
Вокладка кнігі
Агульны дызайн выкананы ў стылі традыцыйнай выцінанкі ў сучаснай яе адаптацыі

Менавіта такі прыём дапамагае найлепей перадаць глыбока-нацыянальную сутнасць твора. Сімвалы і містыка аповесці пераасэнсаваныя ў дызайне кнігі, таму шматлікія пачварыны на старонках — гэта правадыры ў край Ладдзі Роспачы.
Здымкі ў кнізе (багата з іх друкуецца ўпершыню), у выцінанкавых рамках. Знайшлося на задняй вокладцы месца і для Дрэва Жыцця — спрадвечнага сімвала і галоўнай тэмы беларускіх выцінанак, на якім сядзіць беларускі жаваронак, бо менавіта жаваронкаў галоўны герой убачыў першымі на зямлі, калі падняўся з царства Смерці.

Разгорт кнігі Ладдзя Роспачы
Разгорт кнігі
Замовіць ілюстрацыю