
Нататнікі "Малая падарожная кніжка"
Пераасэнсаванне гравюры Францішка Скарыны з сучасным тэхнічным абсталяваннем: імбрык, прынтар, MacBook

Францішак Скарына выдаў "Малую падарожную кніжку" для аматараў вандровак, каб важныя рэчы не губляліся, а заўжды былі побач. Мы намерыліся згадаць мінулыя часы, інтэгруючы іх у сучасныя тэхналогіі. Не кожны заўважае прынтар, электраімбрычак, фатаапарат і MacBook - тым цікавей глядзець на вокладку і шукаць новыя дзівосы старой гравюры XVI стагоддзя.
Прапануем нататнікі "Малая падарожная кніжка" ў 4-х колерах:
— зялёны для аматараў прыроды і падарожжаў, каб прыгожае ніколі не гублялася;
— ружовы для сапраўдных хіпстараў, прадукцыя кампаніі Apple і пляж у якіх заўжды пад рукою;
— сіні для "чоткіх пацаноў", што любяць ваду, фантаны і дзень ВДВ;
— ну а чорны, для ўсіх іншых — аматараў класікі.
Замовіць кніжку можна праз скрыню daprasu@gmail.com і на сайце prastora.by