Функцыянальны канструктар "Маленькі майстар"

Функцыянальны канструктар "Маленькі майстар"

Вокладкі і унутраныя схемы беларускага праекта для дзяцей ад 18 месяцаў, што дазваляе самастойна ствараць дзіцячую мэблю

Маленькі майстар PRAS.by
Вокладка "Маленькі майстар"

Цікавы праект беларускай вытворчасці "Маленькі майстар" атрымаў аздабленне ад арт-студыі "PRAS". Забаўленчы інтэрактыў, які прапануецца дзецям ад 18 месяцаў, бадай, да 6-ці гадоў, навучыць дзіцёнка кіраваць найпростымі прыладамі працы, прывучыць да самастойнасці, а таксама да развіцця свайго творчага патэнцыялу праз фарбаванне гатовай прадукцыю па ўласным жаданні.

Маленькі майстар PRAS.by
Схема збора вешалкі "Мядзведзік"

Вытворца прапануе ў некалькі крокаў прайсці ўвесь шлях да стварэння ўласнай карыснай цацкі: разабрацца з ілюстраванай схемай збора мэблі, карыстаючыся дапаможнымі прыладамі, сабраць цацку, расфарбаваць яе і выкарыстоўваць так, як дазволіць фантазія. Прынамсі, аўтары прапануюць "Мядзведзіка" і "Жырафа" выкарыстоўваць у выглядзе вешалкі, а "Гнома" - як крэсла. Ствараць новыя цацкі можна, седзячы на ўласнаручна створаным зэдліку, захоўваючы інструменты і фарбы ў адмысловай скрынцы. Да кожнага з 5-ці набораў мы распрацавалі варыяцыю фірмогава персанажа, скрынку з рознакаляровымі рашэннямі, схемы збора для кожнай прадукцыі.

Фарбы, пэндзлікі, адвёрткі ды іншыя неабходныя рэчы сумесна з драўлянымі часткамі мэблі можна знайсці ўнутры скрынкі
Маленькі майстар PRAS.by
Схема збора вешалкі "Жыраф"
Ствараючы фірмовага персанажа, мы арыентаваліся адначасова на прыклады савецкіх мультфільмаў і сучасных змаркетынгаваных герояў прадуктовай вытворчасці. Наш Вожык не мае імя, але, мы спадзяемся, ён зможа стаць сапраўдным сябрам для кожнага самастойнага і творчага дзіцёнка
Маленькі майстар PRAS.by
Схема збора зэдліка
Маленькі майстар PRAS.by
Схема збора скрынкі для інструментаў
Маленькі майстар PRAS.by
Схема збора крэсла "Гном"
Замовіць ілюстрацыю