
Maybelline — афармленне сацыяльных сетак
Прэзентацыйны сучасны выгляд афіцыйных суполак сусветна вядомага брэнда ў Facebook і VK

Брэндаванне любога аб'екта ў шырокім сэнсе мусіць выклікаць натхненне наведнікаў / відавочцаў, узбуджаць жаданне далучыцца да руху або кампаніі, адчуўшы еднасць з выказанымі ідэямі. Кампанія ў гэтым разе атрымае добрую грашовую падтрымку сваёй працы ды пэўную лаяльнасць пакупнікоў. Не стала выключэннем і PRAS'аўскае афармленне сацыяльных сетак для Maybelline.
Якасная сучаснасць, незалежнасць і... паненкаарыентаванасць — гэта тое, што робіць Maybelline адметным у свеце касметыкі

Суполкі брэнду Maybelline New York, якія мы афармлялі, прызначаныя прасоўваць касметыку ў Беларусі (найперш у Мінску) — з гэтай нагоды мы пастанавілі прэзентаваць сталіцу Беларусі як горад, афарбаваны колерамі ды "забудаваны" ўзорамі касметычнай прадукцыі. У залежнасці ад пары года і надвор'я выяўкі мусілі змяняцца з цёпла-чырвонага да цёмна-сіняга і нават чорнага.
Але не ўсё ў жыцці ў апошні раз: Мінск не афарбаваўся ў Maybelline, а забудаваўся касметычнаю прадукцыяй

