Зімовы стыль для міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО"

Зімовы стыль для міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО"

Саграваючы білборд для трох зімніх месяцаў, камплект калядных паштовак і заснежаны стыль сацыяльных сетак

Білборд
Білборд "Свяжи своё будущее с МИТСО" для трох зімніх месяцаў

Міжнародны ўніверсітэт "МІТСО" замовіў распрацоўку білборда, а таксама набор паштовак каляднай тэматыкі, календара і афармлення сацыяльных сетак.
Білборд месціцца на рэкламных пляцоўках сталіцы якія належаць універсітэту і павінен заклікаць абітурыентаў да паступлення. Абраны лозунг "Звяжы сваю будучыню з МІТСО", якраз накіраваны на выпускнікоў сярэдніх навучальных установаў, выдатна падмацоўваецца візуальнай гульнёю словаў: звязаць свой жыццёвы шлях і звязаць коўдру. Тым часам, на білбордзе адмыслова прысутнічаюць выключна студэнты універсітэту, якія ўжо паспелі "звязаць сваю будучыню" :)

Праца над білбордам складалася з 3 частак: фотасесіі ў студыі, апрацоўкі фотаздымкаў, дамалёўкі фона ды вязанай коўдры
Навагоднія паштоўкі для віншавання бізнэс-партнёраў і чыноўнікаў
Навагоднія паштоўкі для віншавання бізнэс-партнёраў і чыноўнікаў

Тры навагоднія паштоўкі па прызначэнні дасылаліся бізнэс-партнёрам універсітэту, міжнародным дэлігацыям ды, натуральна, супрацоўнікам. Кожная з паштовак выкананая на адрознай мове: беларуская, руская ды ангельская. На падмупку адной і іх аздобілі яшчэ і сацыяльныя сеткі, у якіх шырока прэзентаваны ўніверсітэт.

Тры паштоўкі - тры ідэі: швэдар і елкі, плот і лыжы, папяровая елка ды шпаргалкі
Вокладка каляндара да 85-ці годдзя універсітэту
Вокладка каляндара да 85-ці годдзя універсітэту
Афармленне старонкі сацсетак на прыкладзе Youtube
Афармленне старонкі сацсетак на прыкладзе Youtube
Замовіць ілюстрацыю