
Наборы паштовак
Серыя ўнікальных паштовак з трох набораў
Серыя паштовак выйшла супольным праектам арт-студыі PRAS і Блога Глеба Лабадзенкі ды складаецца з трох набораў: "Інтэр'еры Нясвіжскага замка", "Самыя старыя будынкі Беларусі", "Нясвіж і яго апошнія ўладары — Радзівілы". Кожны набор аформлены ў сваім стылі і падтрымлівае тэматыку паштовак, якія ў яго ўваходзяць. На кожнай з іх — месца для маркі і лінеечкі, каб пісаць адрасата, а таксама невялікі тэкст пра сам здымак.
Паштоўкі стануць добрым падарункам посткросарам і аматарам ліставацца

Наборы выдадзеныя на 4 мовах — беларускай, ангельскай, рускай і польскай. Унікальныя фотаздымкі, што нідзе не друкавалі дагэтуль, даюць магчымасць зазірнуць у мінуўшчыну, альбо праз красамоўныя аўтарскія нарысы, шмат даведацца пра Беларусь. Набыць паштоўкі можна ў кнігарнях краіны.

