Кніга У. Някляева — "Аўтамат з газіроўкай"

Кніга У. Някляева — "Аўтамат з газіроўкай"

"Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без" — раман пра Мінск 1960-х гадоў і жыццё студэнцкай інтэлігенцыі

У. Някляев PRAS.BY

Дызайн кнігі Уладзіміра Някляева "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без" стылістычна адпавядае часу, пра які гаворыцца ў рамане. Шэры і чырвоны колеры — гэта Мінск 1960-х гадоў з шэрым штодзённем і чырвонымі плакатамі савецкай агітацыі. Але пэўная вольнасць, адлюстраваная на вокладцы, быццам падказвае чытачу думку пра не такое ўжо і сумнае жыццё галоўных герояў — стылягаў і знакамітых персонаў беларускае сталіцы.

Галоўная "фішка" дызайну вокладкі — тагачасны газіровачны аўтамат, які ператвараецца у будынак стылю сталінскага ампіру
У. Някляев PRAS.BY
Нутраны разгорт

Нутраное аздабленне мае багата дробных, але важных элементаў — як вылучэнне нумара старонкі тагачаснымі архітэктурнымі элементамі, падфарбоўванне элементаў фотаздымкаў на пачатку кожнага раздзела.
Кніга Уладзіміра Някляева выйшла напрыканцы 2012 года ў колькасці 1 тысячы асобнікаў у выдавецтве "Паперус" і стала пераможцам прэміі Гедройца, а таксама атрымала 3-е месца на фестывалі "Аднак" за дызайн вокладкі.

У. Някляева PRAS.BY

Набыць кнігу можна ў інтэрнет-краме www.prastora.by

Замовіць ілюстрацыю