
Kryvič - пашырэнне для Google Chrome
Першая беларуская тэма для папулярнага браўзера ў выглядзе сумясі легендарнай моцы крывічоў і спрадвечных зуброў
-
Знешняя спасылка:

Для аматараў беларускай даўніны ў арт-студыі PRAS распрацавалі арыгінальнае пашырэнне для найбольш распаўсюджанага браўзера Беларусі - Chrome ад кампаніі Google. Стварыць жа першы "комавы блін" мы вырашылі, грунтуючыся на гісторыі нашай краіны, даўно забытай скрозь стагоддзі - а калі дакладней, даўно вядома, што продкі беларусаў, крывічы, мелі незвычайную моц, жылі ў лясах і валодалі нават магчымасцю пераўтварацца ў ваўкоў. Але мала хто ведае, што пры гэтым яны раз'язджалі па лесе, ажыццяўляючы раптоўныя напады на ворагаў, на баявых зубрах (тагачасная міфічная жывёла - тур).
Вось, менавіта, гэтую гісторыю мы і вырашылі выкарыстаць у нашай ілюстрацыі.

Дэталёва прапрацаваная ілюстрацыя паглыбляе нас у даўнія часы чараўніцтва і легендаў
Менавіта таму, наш Kryvič выклікае пачуццё знаходжання на месцы падзей. Гэтаму спрыяе і па-сапраўднаму магічны халодны свет, што сыходзіць з глыбіні лесу, і жывыя вочы зубра-тура, і, нібы спыненыя ў імгненні, крынічныя кроплі на капытах істоты. Тым часам, наш герой, Крывіч, выглядае, як выглядалі беларусы ў тыя часы: светлыя валасы, лазурытавыя вочы, цвёрдасць думак і дзеяў - ну і, канешне ж, апрануты, як і кожны крывіч, у кашулю з нацыянальным арнаментам, кожны сімвал якога быў абярогам для уладальнікаў.

Спампаваць пашырэнне можна наўпрост з Сhrome Web Store