Рэкламная кампанія "Краіна Цмокаў"

Рэкламная кампанія "Краіна Цмокаў"

Прома-сайт, білборд ды анімацыйныя інтэрнэт банэры для кампаніі па брэндаванню цмокаў на Беларусі

Тэхнічныя параметры
  • Вёрстка:
    css3, html5, jquery, custom plugin, аптымізаваны html-код, першасная SEO-аптымізацыя
  • Знешняя спасылка:
  • Праграмаванне:
    CMS Drupal
Рэкламная кампанія Краіны Цмокаў

Прапанаваная намі рэкламная кампанія грунтавалася на стварэнні прома-сайта кампаніі "Краіна Цмокаў" ды вылучэнні пазнавальнага персанажа ў камунікацыйны асяродак. Раней мы распрацавалі фірмовы "цмачыны" стыль, адпаведна, усе маніпуляцыі з рэкламнай кампаніяй неабходна было праводзіць у пэўных межах.
Запрапанаваная намі ідэя білборда заключаецца ў пошуках фірмовага персанажа. Паколькі лозунг кампаніі: "Шукаем цмока разам!" - мы вырашылі стварыць невялічкі інтэрактыў - кожны, хто ўбачыць знешнюю рэкламу, міжволі адшукае цмока сярод беларускага арнаменту. Каб паведамленне мэтавай аўдыторыі спрацавала, тэкст на білбордзе ў двух відах: дакладны "машынны" для адрасу сайта і каліграфічны для лозунгу.

Білборд
Макет білборда "Шукаем цмока разам!"

Наступным пунктам рэкламнага прасоўвання стала стварэнне сайта для ўсёй кампаніі. Сайт мусіў змяшчаць у сабе ўсе напрацоўкі "Краіны Цмокаў" за 2012 год - фактычна быць статычным, - а таксама і быць месцам пастаянна аднаўляемых навінаў і падарожжаў - значыць, быць дынамічным. Такім чынам, было неабходна спалучыць неспалучаемае на адной (!) старонцы ў інтэрнэце - сайт мусіў быць аднастаронкавым. Для вырашэння гэтай задачы, сайт быў разбіты на ўмоўныя раздзелы, навігацыя між якімі адбываецца цікавым спалучэннем html-эфектаў і якароў. Сайт пагаты дынамічнымі "разгортваннямі-прагорваннямі", ад чаго вялікі памер адно старонкі не выглядае надта цяжкім.
Сайт напісан на Drupal, хоць для патрэбаў невялікага сайта гэта зашмат моцная CMS. На дадзены момант мы выкарыстоўваем сайт "Краіна Цмокаў" у якасці тэставага задання для будучых праграмістаў студыі.

Сайт Краіны Цмокаў PRAS.by
Агульны выгляд аднастаронкавага сайта

Скончыўшы з сайтам, паўстала задача стварэння анімацыйных і статычных інтэрнэт-банэраў. Банэры былі распрацаваныя на аснове канцэпцыі і дызайне білборда ў чатырох найбольш папулярных у Інтэрнэце памерах: 200х200, 200x300, 468x60, 728x90 pxpx. Выніковыя фарматы анімацыі - .swf ды .gif (для прыладаў, дзе не працуе flash). Сцягнуць банэры і разнесці па сеціве можна на сайце кампаніі "Краіна Цмокаў". Ніжэй размешчаныя два віды банераў да прыкладу.

Банэр Краіны Цмокаў PRAS.BY
Банэр Краіны Цмокаў PRAS.BY
Замовіць мультымедыйны прадукт