
Банэры для сайта radiomir.by
Візуальнае афармленне сайта беларускай радыёстанцыі "Мір". 22 ілюстрацыі ды 2 анімацыйныя банэры
Распрацаванае візуальнае афармленне для сайта radiomir.by выкананае ў адным стылі. Кожная праграма радыёстанцыі падкрэсленная яе асаблівасцю ў эфіры. Найбольш важныя для слухацкай аўдыторыі праграмы спецыяльна прадстаўленыя радыёвядучымі, бо менавіта з імі звязаны поспех перадачы. Ніжэй прадстаўленыя некаторыя банэры з серыі.









Акрамя статычных ілюстрацый мы распрацавалі і анімацыйныя банэры для мабільных дадаткаў і праграмы "Народный Чарт", якая праводзіцца сумесна з тэлекампаніяй БелМузТВ. Выкананыя ў двух памерах банэры (918х80 ды 816х60) выдатна ўпісваюцца не толькі ў стыль непасрэдна сайта "Міра", але і падыходзяць для любога сайта-партнёра садружніцкай радыёстанцыі.