
Майка "Белавежскі алень"
Арыгінальная майка з беларускім прысмакам у дызайне прынта

Асноўная ідэя прынта грунтуецца на асаблівым становішчы Белавежскай пушчы ў гісторыі Беларусі і на яе значэнні для экалогіі Еўропы. Прааналізаваўшы ўсе разыначкі гэтага запаведніка, мы стварылі збіральны вобраз белавежскага аленя — рамантычнага ўвасаблення самой пушчы, на рагах якога жывуць зубры, гняздзяцца птушкі і знаходзяцца славутыя помнікі мінуўшчыны. Прынт дапамагае па-новаму паглядзець на выкарыстанне набыткаў спадчыны Беларусі ў сучасным дызайне і мастацтве.
Замовіць прынт або майку з прынтом можна па адрасе: daprasu@gmail.com
