
Майка "MINSK STYLEans"
Арыгінальная майка з беларускім прысмакам у дызайне прынта

Асноўная ідэя прынта грунтуецца на дзіўным становішчы сталіцы Беларусі, у якой амаль не засталося старажытных будынкаў, але якая тым не менш мае свой адметны стыль — забудову ў формах сталінскага ампіру. У дызайне абыгрываюцца падобныя гучаннем ў ангельскай мове словы "style (стыль)" і "stalians (сталіанс)", а таксама графічна пераасэнсаваны элементы дэкору аднаго з яскравых прыкладаў "сталінскай" архітэктуры — Палаца прафсаюзаў у Мінску. Прынт дапамагае па-новаму паглядзець на выкарыстанне набыткаў спадчыны Беларусі ў сучасным дызайне і мастацтве.
Замовіць прынт або майку з прынтом можна поштаю: daprasu@gmail.com
