
Мыльніца "Pinskaje baroka"
Штодзённая рэч ў сапраўдных беларускіх рысах
Лёгкасць аблокаў над хвалямі Прыпяці і шляхетная вытанчанасць храмаў сталіцы Палесся ў адной рэчы - мыльніцы "Pinskaje baroka" ад арт-студыі PRAS. Дакрануцца да самага вялікага барочнага ансамблю Беларусі, брукаваных вулак і разбяных анёлаў, адчуць абуджальную свежасць вясновай паводкі і пачуць спеўныя гукі палескага дыялекту падчас ранішняга ўмывання - такія адчуванні павiнна падарыць "Pinskaje baroka".

Мыльніца выкананая ў формах старажытных барочных пабудоў Пінска і пралічана такім чынам, каб вада, якая трапляе ў яе разам з мылам, сцякала ў паглыбленне, адкуль па адмысловых канаўках пералівалася на знешні бок і не дазваляла мылу набіраць непатрэбнай вільгаці. Аб'ёмнае акаймаванне перашкаджае мылу выслізгваць з мыльніцы, а патрэбная вага "Pinska'га baroka" дазваляе не хвалявацца, што ад неспадзяванага руху рукі, мыльніца зваліцца і разаб'ецца.

"Pinskaje baroka" ідэальна падыходзіць да ўсіх асноўных памераў мыла, а яе дызайн дазваляе штодзённа дакранацца да рысаў спрадвечных беларускіх пабудоў. Атрымаць новую мыльніцу можна па перадзамове на daprasu@gmail.com.
Будзьма чыстымі! :)