
PRAS'vet — постмадэрністычны збанок
Дзівоснае спалучэнне холаду жалеза і цеплыні жыцця!
Арт-студыя PRAS прэзентуе PRAS'vet — збанок айчыннае вытворчасці. Цяпер кожны ахвотны можа насычаць жыццём, здавалася б, нежывую істоту — выгарэлую лямпачку Ілліча. Такім чынам, PRAS'vet — гэта сапраўды дызайн для кожнага, бо амаль кожны можа зрабіць падобны збанок, карыстаючыся ідэяй студыі.

Насыч PRAS'vet вадою, і ён адкажа табе цеплынёю! Так, гэта дзіўны мікс постмадэрнізма і душы.

У серыі 4 наборы, што адрозніваюцца колерам: жоўты, зялёны, чырвоны і сіні. Кожны набор складаецца з сапраўднае лямпачкі, перастворанай пад збаночак, старанна складзенай у папяровы пакунак, у суправаджэнні фірмовых лэйблаў. Памер шклянога збанка — 12 х 5,5 см, а падарункавага пакунка — 16 х 6 см. Акрамя таго, кожнага набыўца чакае прыемны сюрпрыз унутры :)

Кожны набор ужо сёння можна набыць у беларускіх крамах. Кошт PRAS'vet'a 30 тысяч беларускіх рублёў.