
Экалагічны партал "Аргаэкакультура"
Усе трэнды арганічнай сельскай гаспадаркi Еўропы на адным сайце
-
Праграмаванне:asp.net mvc 4, Dependency injection, Entity Framework Code First, Bootstrap, Type Script, Less
-
Вёрстка:css3, html5, jquery, custom plugin, аптымізаваны html-код, першасная SEO-аптымізацыя
-
Дызайн:Скрыптовая анімацыя на задніку html5

Распрацавалі сайт, працу над якім пачалі са стварэння лагатыпа і фірмовага патэрна.
Паколькі АСГ гэта сельская гаспадарка, накіраваная на выкарыстанні толкі прыродных кампанентаў, вырашана было звярнуцца да ідэі "кропелькі" і "лістка" ў фірмовым знаку. Лагатып арганізацыі выкананы ў чатырох колеравых вырашэннях, што дапаможа выкарыстоўваць лагатып як на фірмовых планках у ч/б друку, гэтак і ў іншай каляровай гаме акрамя першаснай - зялёнай. Фірмовы патэрн у сваю чаргу выкарыстоўваецца не толькі на заднім фоне сайту, але і ў розных шаблонах друканай прадукцыі - напрыклад кніжках у мягкіх вокладках, прысвечаных арганічнай сельскай гаспадарцы.

Галоўная старонка сайту была прапанаваная у адпаведнасці з лагатыпам у некалькіх каляровых рашэннях. У якасці аздаблення прапаноўвалася выкарыстоўваць мелкія элементы, распрацаваныя на аснове фірмовага патэрна. У выніку быў абраны варыянт з зялёным колерам і большым паветрам. Акрамя таго на заднім фоне прапаноўвалася сродкамі html5 зрабіць невялікую анімацыю, якая бы ажыўляла сайт.


На сайце прадугледжаны каляндар падзей, абвесткі з аўтаматычным выдаленнем неактуальных падзей, артыкулы і навіны ў якасці асноўных інфармацыйных складнікаў, а таксама старонка-зборнік прававой літаратуры і прыватных публікацый Агракультуры. Кожны артыкул можна прачытаць і спампаваць у фармаце .PDF. Лакалізацыя на сайце дазваляе перакласці любы артыкул на англійскую мову, што не можа не радаваць, бо сайт плануецца выкарыстоўваць для еўрапейскага рынку.
Варта сказаць, што ўвесь сайт цалкам працуе ва ўсіх браўзерах (IE6 і больш "цікавыя" браўзеры не ў стане падтрымліваць нават звычайныя блогі). Нават павелічэнне/памяншэнне маштабу не змяняе агульнай прыгажосці.

