Інфармацыйны партал газеты "Беларускі час"

Інфармацыйны партал газеты "Беларускі час"

Сайт газеты Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з магчымасцямі буйнейшых інфармацыйных парталаў

Тэхнічныя параметры
Сайт газеты

Поўнае перараджэнне атрымаў інфармацыйны партал www.prof-press.by. Зараз гэта не проста рэдызайн, але і поўная рэканструкцыя сайта газеты "Беларускі час" - сайта, які меў добры кантэнт, але досыць слабую схему сайта, што не ўлічвала псіхалагічныя асаблівасці ўспрыняцця інфармацыі ў інтэрнэце. Колеравая гама ранейшага сайта не адлюстроўвала сувязі непасрэдна з газетай "Беларускі час", а вёрстка і памеры элементаў не адпавядалі сучасным патрабаванням у сайта-будаўніцтве. Гэтую недарэчнасць каманда арт-студыі "PRAS" і вырашыла выправіць.

Сайт газеты
Галоўная старонка "Беларускага часа"
Асноўным складальнікам сайта па задуме мусілі стаць навіны рознага кшталту: стужка навінаў, рэпартажы, медыялента, блог рэдакцыі, навіны рэгіёнаў, "пытанне-адказ" і г.д.

Карыстальнік мусіць добра навігавацца па сайце, а для гэтага мы размяжоўваем кожныя элементы ў розныя адлегласці, звязваючы іх па сэнсе. Цікавы эфект на сайце стварае таксама прэвьюшка "вялікіх навінаў" - галоўных навінаў у кожным з раздзелаў. Прэвьюшка зробленая накладаннем дадатковай карцінкі-люстэрцы ды рамкай, што факусуе ўвагу карыстальніка менавіта на гэтым элеменце.
Раздзел "Медыялента" аформлены з патрабаваннямі найбольшай візуальнасці інфармацыі і дазваляе на адной прагортцы экрана праглядаць сам фотаздымак, агульны фотарэпартаж і апісанне да іх. Акрамя таго, у раздзел "Медыялента" магчыма ўстаўляць відэа-спасылкі з Youtube, што пашырае наведвальнасць сайта, дзякуючы выпадковым гледачам.

Сайт газеты
Старонка "Навіны рэгіёнаў"
Жорсткія патрабаванні да запаўнення робяць "Беларускі час" ідэальным з боку карыстальніка - ён бачыць тое, што хоча рэдакцыя

Праца інфармацыйнага партала максімальна аўтаматызаваная: самыя каментаваныя і прагляданыя матэрыялы выводзяцца ў адпаведную калонку, рэкламныя банэры аўтаматычна здымаюцца з праглядаў пры дасягненні пэўнага тэрміну, апытанні працуюць толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў, rss аднаўляецца, каментаванне праходзіць прэмадэрацыю - усё, што мусіць быць з улікам апошніх патрабаванняў. Цікавая сістэма выкарыстоўваецца пры ўваходзе на сайт: карыстальнік можа звязаць усе свае акаўнты ў сацыяльных сетках у адзін, што дазволіць яму ўваходзіць з розных сайтаў у якасці аднаго карыстальніка. Акрамя таго, кожны журналіст мае ўласную старонку, дзе адлюстроўваюцца кантактныя дадзеныя і агрэгуюцца ўсе адпаведныя матэрыялы.

Сайт газеты
Некаторыя шаблоны старонак партала
Паводле ацэнкі Google.Analitics схема сайта працуе, як і мусіць: большасць карыстальнікаў (70%) націскае менавіта туды, куды было запланаванае