
Рэдызайн інфармацыйнага партала "Беларускі час"
Элегантнае аблічча інтэрнэт-версіі для газеты прафсаюзаў
-
Знешняя спасылка:

Перастварэнне “Беларускага часу” засведчыла, у якую эфектную форму можа выліцца ўзаемазацікаўленае і паслядоўнае супрацоўніцтва. Яшчэ адзін яскравы штрых да партрэту — абнаўленне інфармацыйнага партала выдання (прачытаць пра папярэднюю рэканструкцыю). Адгэтуль сайт мае не толькі выразную структуру, але і вытанчанае аблічча, асноваю для якога стаў фірмовы стыль. Плаўна рухаючыся ад навінаў да медыяленты і далей, карыстальнік апынаецца ў актуальным інфармацыйным кантэксце нават без паўнавартаснага заглыблення ў тэксты. Дзеля гэтага мы дадалі прасторы між назовамі, прыбралі баласныя элементы, выразна акрэслілі кожную рубрыку.

Новы спосаб шыхтавання тэкстаў спрыяе дэмакратызацыі рэдакцыйнае палітыкі. Раней чытач мог прамінаць шмат якія вартыя ўвагі матэрыялы праз форму іх падачы. Прапанаваная PRAS’ам элегантна простая выкладка тэкстаў значна падвышае шанцы публікацый дакрочыць да розумаў і сэрцаў мэтавае аўдыторыі.
Дызайн працуе разам з кранальным, “смачным”, тэматычна завостраным і — галоўнае — арыентаваным на асобу чытача кантэнтам.
Буйныя якасныя здымкі вокамгненна ўводзяць у тэму, а ровень далейшага паглыблення ў тэксты залежыць ад часу, якім валодае карыстальнік. Найбольш заангаважаная частка аўдыторыі можа без пытанняў рэгістравацца і закідваць у конкурсныя раздзелы сезонныя фотанарыхтоўкі. Карацей кажучы, атрымалася лёгка, чытэльна, вытанчана, шматслойна, папросту хораша і, вядома, інфармацыйна збалансавана. Enjoy :)
