
Сайт гандлёвых цэнтраў "Даймондфрут"
Карпаратыўны партал мінскіх гандлёвых цэнтраў "На Сухаревской " ды "Озерцо" з магчымасцямі хуткай арэнды
-
Вёрстка:ccss3, html5, jquery, custom plugin, аптымізаваны html-код, першасная SEO-аптымізацыя пад пашуковыя сістэмы
-
Знешняя спасылка:
-
Праграмаванне:C# asp.net mvc 5, MVVM, KnockoutJS, DI Autofac, EF Code First, Bootstrap, HTML5 CSS3, LESS

Цалкам перарабілі сайт-візітоўку замоўцы - уладальніка як гандлёвых цэнтраў, гэтак і магазіна буйных маразільных камераў для садавіны і гародніны. Сайт мусіў адначасова выконваць дзве задачы: даць магчымасць азнаёміцца з усімі цэнтрамі прадпрыемства, а таксама прэзентаваць кожны магазін арандатараў "Даймондфрута".
Дзякуючы PRAS'аўскай знаходцы, карыстальнік сайта можа адначасова праглядаць і параўноўваць адразу два гандлёвыя цэнтры, каб выбраць найлепшы да арэнды

На сайце прадугледжаная магчымасць у рэжыме анлайн афармляць заяўкі на арэнду вылучанага памяшкання, з параметрамі і знешнім выглядам якога, безумоўна, можна пазнаёміцца тамсама. Тым часам, у кожным гандлёвым цэнтры можна вельмі хутка адфільтраваць неабходныя "метры" праз адмысловыя палі: плошча, стаўка арэнды, прызначэнне і інш.
А ў якасці закускі сайт стварае пляцоўку для рэкламы арандатараў - з банэрамі і актыўнымі спасылкамі на асобныя сайты.
Хоць на сайце заўжды прадстаўленыя толькі свабодныя памяшканні, заяўку на арэнду можна падаць і на будучыню

Як заўжды, сайт мае выкшталцоны дызайн, заснаваны на ідэі "інжынерынга", бездакорную вёрстку і хуткую працу back-end'а