
Сайт рэкламнага агенцтва "Razam!"
Сайт агенцтва з націскам на крэатыўныя і нестандартныя падыходы да рэкламы

Рэклама, намаляваная на асфальце, якая змыецца праз два месяцы. Рэклама на спінках крэслаў у кінатэатры. Рэклама на аднаразовых кубачках для кавы. Агенцтва "Razam" заўсёды шукае незвычайныя і нестандартныя падыходы да развязання рэкламных задачаў, таму сайт мусіў таксама стаць незвычайным і крэатыўным.
У студыі намалявалі лес з алоўкаў, якія гатовыя запісваць свежыя ідэі і праілюстравалі ўсе раздзелы сайта, зрабіўшы акцэнт на лёгкасці і свежасці думак. Распрацаваны лагатып яскрава ілюструе, што "Razam" умее ставіць патрэбныя акцэнты, а лёгкая анімацыя на сайце не дае засумаваць.

