
Карпаратыўны сайт прадпрыемства "Рэчыцадрэў"
Сайт дрэваапрацоўчага прадпрыемства "Рэчыцадрэў" з пахам габлюшкі і сучаснымі рашэннямі
-
Знешняя спасылка:

ААТ "Рэчыцадрэў" у 2014 годзе адзначыла свой 110-гадовы юбілей. Сёння гэта вядучае высокатэхналагічнае прадпрыемства дрэваапрацоўчай галіны ў Беларусі, якое спецыялізуецца на нарыхтоўцы і вывазе лесаматэрыялаў, вытворчасці драўняна-стружкавых плітаў, фанеры, шпону, піламатэрыялаў, офіснай і бытавой мэблі. З фанеры рэчыцкай вытворчасці вырабляюць мэблю на сусветна вядомых фабрыках Нямеччыны, Італіі, Люксембурга, Чэхіі, Польшчы, Венгрыі і краінах Балтыі. Краіны СНД з задавальненнем карыстаюцца мэбляю з дняпроўскіх берагоў, а ДСП ад "Рэчыцадрэў" —аснова шматлікіх індывідуальных мэблевых эксперыментаў.
Зразумела, што ў сувязі з паважным узростам і маштабам прадпрыемства, яго карпаратыўны сайт павінен быў выглядаць шляхетна і ў той самы час сучасна, бо кампанія ўвесь час мадэрнізуецца, каб адпавядаць міжнародным стандартам. Таксама на ААТ перманентнапрацуюць над пашырэннем асартыменту, што вымагала пільнага праектавання архітэктуры рэсурсу — ён павінен быць гнуткім, каб можна было дадаваць раздзелы або катэгорыі, не перарабляючы сайта. Пры гэтым неабходна было не страчваць зручнасці карыстання, што атрымалася дзякуючы прадуманай схеме.
Дызайн сайта выкананы ў колерах "яблыня", "вольха" і "арэх" — асноўнай драўніны для вытворчасці на прадпрыемстве.
Кожны раздзел праілюстраваны невялікай выявай, якая адпавядае кантэнту і прыцягвае ўвагу да дадатковага меню: яно ў сваю чаргу не абмежаванае памерамі і можа павялічвацца або памяншацца пры неабходнасці, мець некалькі ўкладанняў і падпунктаў. Шапка кожнага раздзела складаецца з сілуэтаў і здымкаў адпаведнай тэматыкі. На галоўнай старонцы ілюстраваны здымкамі слоган "Аснова. Майстэрства. Вынік", таксама распрацаваны ў студыі, каб адным радком данесці да карыстальніка перавагі прадукцыі кампаніі: натуральная аснова сыравіны, майстэрства і больш чым стогадовы вопыт у галіне дрэваапрацоўкі, якасны вынік.
