
Сайт спартовага аб'яднання "Территория футбола"
Велізарны інтэрнэт-партал беларускай грамадскай арганізацыі аматараў футбола, што аб'ядноўвае больш за 300 каманд з 6 рэгіёнаў краіны
-
Вёрстка:css3, html5, jquery, custom plugin, аптымізаваны html-код, першасная SEO-аптымізацыя
-
Праграмаванне:asp.net mvc 4, Dependency injection, Entity Framework Code First, Bootstrap, Knockount.js, Kendo UI
-
Знешняя спасылка:

Распрацавалі унікальны для Беларусі (ды бадай, і ўсёй Еўропы) інтэрнэт-партал аматарскага футбола. Сайт змяшчае ў сабе як функцыі карпаратыўнага сайта, гэтак і інтэрнэт-крамы, а таксама сацыяльнай сеткі. Увесь кантэнт суправаджаецца інтэрактыўнымі элементамі і дынамічнай вёрсткай.
Мы як заўжды вельмі пільна падыйшлі да "дробязяў": каляндар матчаў, які паказвае бліжэйшыя матчы і пераключаецца па гульнявых днях, турнірная табліца - з самымі карыснымі дадзенымі для каманд ды магчымасцю хуткага пераходу на адпаведнага суперніка, магчымасцю падпісацца на аднаўленні сайта і шмат чаго іншага.

Сайт "Тэрыторыя футбола" дазваляе карыстацца ўбудаванымі сервісамі: пошук каманды і пошук гульца
Дадзены сервіс карыстаецца попытам у гульцоў, бо мае прыцягальную асаблівасць - арыентаванасць на карыстальніка, так званую "персаналізацыю кантэнта". Задача, якая ставілася пры распрацоўцы: стварыць сайт усіх 8 ліг з 6 гарадоў Беларусі. Усе яны маюць розную структуру, у іх удзельнічае розная ролькасць каманд, што могуць адначасова ўдзельнічаць у мностве турніраў, з рознымі складамі пад кожны год... Паўстала пытанне - "Як за гэтым усім сачыць?" Відавочна, што, напрыклад, мінскай камандзе будзе не цікава гульня гарадзенцаў і наадварот, таму мы прадугледзілі магчымы выбар улюбёнай каманды, за якой у далейшым і будзе сачыць сайт. Акрамя гэтага можна выбраць яшчэ горад альбо улюбёны турнір.
Карыстальнік сам выбірае каманду, за якой ён хоча сачыць, а сайт падбудоўваецца пад яго патрэбы і "выціскае" непатрэбныя дадзеныя з інфармацыйнай прасторы

Сярод цікавостак сайта - дынамічная падгрузка кантэнта, што дазваляе істотна паскорыць працу з велізарным масівам інфармацыі
Статыстычная інфармацыя, якая непазбежна прысутнічае ў любым спартовым спаборніцтве, безумоўна замаруджвае працу сайта. Каб пазбегнуць гэтага, стан каманд у табліцах, колькасць забітых мячоў і іншая "мёртвая" статыстыка, падгружаецца гатовым блокам, а не вылічваецца штораз пры загрузцы старонак. Іншыя элементы, як каментары ды артыкулы - падгружаюцца дынамічна пры карыстанні сайтам.

Зайсці і пракаментаваць практычна любую дзею на сайце можна, карыстаючыся як ананімным каментаваннем, гэтак і праз папулярныя сацыяльныя сеткі: facebook, vk.com, twitter. Кожны каментар можна ацаніць, "залайкнуць" у тых самых сацыяльных сетках, а таксама адзначыць плюсам (+) ці мінусам (-) адказ на кожны каментар. Кожны карыстальнік сайта (а звычайна гэта гульцы) мае магчымасць стварыць сваю тэму і абмеркаваць набалелае.
У гэтым сэнсе, мы стварылі аналаг сцяны ў сацыяльных сетках - каб спрэчкі раслі і не выходзілі за межы сайта
Яшчэ на партале прысутнічае магчымасць стварэння матчаў, каментаванне іх у рэжыме анлайн з вядзеннем пратаколаў і стартавых складаў - такім чынам, становіцца вельмі лёгка сачыць, як вашая каманда згуляла ў адпаведнай гульні і чаму ваш супернік прайграў 13:0. У дадатак у раздзеле "Турніры", зайшоўшы ў адпаведны турнір, можна дазнацца аб усёй статыстыцы турніра ды аб турнірным стане, каляндары ўсіх матчаў і 10-цы найлепшых гульцоў ва ўсіх катэгорыях.
Дарэчы, кожная каманда, як і турнір, мае уласную старонку - гэтага ж не пазбегнулі і гульцы. І так на кожны год! Там можна даведацца, колькі забіў ці прапусціў канкрэтны гулец ў складзе пэўнай каманды ў пэўне сезон.

У выніку атрымаўся выдатны сайт з велізарнымі магчымасцямі і добрай будучыняй.