Вызначаюцца патрабаванні да праграмнага рашэння з увагі на мэты і задачы праекта ўлучна з устойлівасцю да нагрузак, бяспекаю, маштабавальнасцю. Адбываецца выбар тэхналогій, што найбольш пасуюць для рэалізацыі.
Праектуецца структура базы звестак, распрацоўваецца архітэктура праграмнага рашэння, схемы ўзаемадзеяння ўсіх праграмных модуляў.
Рэалізуем фронт-энд і серверную частку вэб-прыкладання, прапісваем апрацоўванне запытаў і кіраванне звесткамі. Абедзве часткі прыкладання супольна забяспечваюць яго функцыйнасць.
Аналізуем функцыйнасць і бяспечнасць праграмнага прадукта. Нашыя адмыслоўцы выяўляюць памылкі і спраўджваюць яго на адпаведнасць патрабаванням.
Рыхтуем неабходныя матэрыялы: спецыфікацыі, інструкцыі – для падтрымання праекта, укаранення і выкарыстання прадукту ці сэрвісу надалей.
PRAS прапануе спрыянне ў сферы лічбавання бізнесу і аўтаматызацыі працэсаў