Вывучаем бізнес-працэсы, выяўляем патрабаванні зацікаўленых асобаў і прапаноўваем рэкамендацыі для дасягнення мэтаў кампаніі.
У межах UX-праектавання вызначаецца мэтавая аўдыторыя, яе патрэбы, мэты і кантэкст выкарыстання прадукта. У працы над UI (User Interface) распрацоўваецца інтэрфейс, што ўлучае візуальныя ды інтэрактыўныя элементы. Гэтыя аспекты працуюць разам для стварэння эфектыўнага карыстальніцкага досведу.
Ствараем інтэрфэйс для вэб-сайтаў і прыкладанняў ды іх узаемадзеянне ў браўзеры, дастасоўваючы мовы праграмавання і тэхналогіі HTML, CSS і JavaScript.
Распрацоўваем частку, што адказвае за серверны бок вэб-прыкладання. Праектуем апрацоўванне звестак, узаемадзеянне з базамі звестак, бізнес-логіку ды іншыя аспекты, нябачныя для карыстальніка, але неабходныя для функцыянавання прадукта.
Рыхтуем неабходныя матэрыялы: спецыфікацыі, інструкцыі – для падтрымання праекта, укаранення і выкарыстання прадукту ці сэрвісу надалей.
PRAS прапануе спрыянне ў сферы лічбавання бізнесу і аўтаматызацыі працэсаў