Мы ствараем рашэнні для розных галін бізнесу. Нашы прадукты улічваюць спецыфіку вашай галіны і дазваляюць вырашыць актуальныя задачы.
Распрацоўваем праграмнае забеспячэнне для фінансавых аперацый, гарантуем бяспечнасць звестак, аўтаматызуем працэсы і ажыццяўляем тэхнічнае падтрыманне.
Ствараем дзяржаўныя парталы «пад ключ» з улікам лічбавай ідэнтыфікацыі, аўтаматызацыі бюракратычных працэсаў і бяспекі, а таксама робім аналітыку звестак і хмарныя вылічэнні.
Выбудоўваем медыйныя платформы, сістэмы кіравання кантэнтам, вэб-парталы з аналітыкаю паводзінаў карыстальнікаў, а таксама ствараем прыкладанні з высокай канверсіяй.
Ствараем вэб-платформы для нерухомасці, віртуальныя туры па кварталах, а таксама сістэмы кіравання аб'ектамі ды іх сінхранізацыю з сістэмамі продажаў.
Распрацоўваем культурніцкія архівы, віртуальныя музеі, пляцоўкі для онлайн-імпрэзаў, лічбавыя бібліятэкі, інтэрактыўныя адукацыйныя праграмы.
Арганізуем вэб-платформы для грамадскіх аб'яднанняў, онлайн-камунікацыі, кіраванне сяброўствам і падзеямі.
Дапамагаем калегам у распрацоўванні ПЗ, IT-кансалтынгу, сістэмных інтэграцыях, UX/UI-праектаванні, фронт-эндзе і бэк-ендзе, а таксама з тэхнічным падтрыманнем праектаў.
Распрацоўваем праграмнае забеспячэнне для кіравання кліенцкімі дачыненнямі, укараняем сістэмы аўтаматызацыі бізнес-працэсаў і ствараем вэб-платформы для прафесійнай сеткі.
Выводзім электронную камерцыю на новы ровень, ствараем сістэмы кіравання інвентарызацыяй, віртуальныя крамы, інтэгруем онлайн-плацяжы.
Распрацоўваем прыкладанні для спорту і турызму, віртуальныя туры, сістэмы кіравання спартовымі сустрэчамі з аналітыкаю звестак.
пералічваюцца напрамкі, дзе PRAS валодае шматгадовым вопытам