Мабільны дадатак LazyCard

Мабільны дадатак LazyCard

Сервіс дазваляе дасылаць сапраўдныя фотапаштоўкі сваім знаёмым праз мабільныя тэлефоны на платформах iOS ды Android

Мабільны дадатак LazyCard

Мабільны дадатак, створаны ў межах распрацоўкі праекта і брэнда "пад ключ" (сайт, мабільны дадатак і фірмовы стыль).
LazyCard літаральна перакладаецца як лянівая карта (фотапаштоўка) - падкрэслівае асаблівасць сумяшчэння посткросінга ды сервісаў кшталту Instagram. Людзі любяць фатаграфаваць і дасылаць адзін адному паштоўкі - менавіта таму, мы паспрабавалі сумясціць два досыць далёкія сусветы: віртуальны і папяровы.
Што патрабуецца ад мабільнага дадатка? Лёгкасць інтэрфейсу, мінімум клікаў і найбольшая хуткасць працы. У выпадку з LazyCard дадаткова мусіць прысутнічаць сур'ёзная праца з API сервера, што дазволіць дасылаць фотапаштоўкі, атрымліваць дадзеныя па акцыях, а таксама сінхранізаваць усе статычныя дадзеныя мабільнага дадатка.

Мабільны дадатак LazyCard
Выбар мовы, абрэзка малюнка ды выбар тэмы фотапаштоўкі

Пачынаецца LazyCard App са старонкі выбара мовы (беларуская, ангельская і руская) ды адукавальнай старонкі-падказкі, што тлумачыць як карыстацца мабільным дадаткам: прычым старонка-падказка паказваецца толькі адзін раз - пры першым запуску праграмы.

Мы ўзялі ўсё лепшае ад Instagram (зручную абрэзку здымка), што дапамагае, улічваючы кампазіцыю, змяняючы выяву, дасягнуць аптымальнай фотакарткі ў 1-2 секунды

Далей карыстальніку прапануецца выбраць патрэбную тэму фотакарткі ды шрыфт, што выкарыстоўваецца ў подпісы да фотапаштоўкі, альбо пакінуць дадзеныя палі пустымі. Варта сказаць, што пакуль прапануюцца каля 10 розных тэмаў і 20 набораў шрыфтоў, колькасць якіх у будучым будзе павялічвацца.

Прыклады фонаў для дадатка Lazy Card
Тэмы "Мінск", "Падарожжы", "Музыка" і "Прырода"

Ну і нарэшце, карыстальнік у сціслай форме ўводзіць патрэбныя для адсылкі па ўсёй тэрыторыі Беларусі дадзеныя, пры гэтым індэкс, які большасць людзей не ведае, уводзіце зусім не абавязкова - а сервіс LazyCard, у сваю чаргу, абяцае даставіць фотапаштоўку цягам тыдня ў любы куток нашай Радзімы.

Мабільны дадатак LazyCard
Выбар шрыфта, рэгістрацыя паштоўкі ды "дзяльба кабанчыка"

Пасля паспяховай аплаты праз смс (Life:) ды МТС) ці банкаўскую картку, фотапаштоўка тэрмінова паляціць да свайго адрасата, а карыстальніку будзе прапанаванае падзяліцца радасцю з сябрамі ў сацыяльных сетках - вядома, у сапсаванай якасці, каб арыгінал бачыў толькі адзін уладальнік. Пакуль што гэта ўсе функцыі дазволеныя мабільным дадаткам LazyCard, але ў будучыні прадугледжваецца аўтэнтыфікацыя карыстальнікаў на сайце, галерэі фотапаштовак і шмат іншых карысных фішачак.

Спампаваць дадатак можна будзе ў бліжэйшы час. Зараз ён праходзіць працэдуру рэгістрацыі ў AppStore :)
Замовіць мабільны дадатак