"PaperHell" — першая беларуская гульня для Android

"PaperHell" — першая беларуская гульня для Android

Android-супольнасць такога яшчэ не бачыла! Прэзентуем унікальную гульню!

Тэхнічныя параметры
  • Праграмаванне:
    Java, Android API, XML, openGL ES 2.0, MVC pattern

Гэта PaperHell - першая айчынная гульня на беларускай мове для Android,
зробленная арт-студыяй PRAS.

Сюжэт гульні разготваецца вакол папяровага свету мужнага Фрыдрыха. Для Фрыдрыха першым пачаўся легендарны чарговы Канец Свету 2012 года. Як жа шмат усяго трэба паспець! І Фрыдрых хоча ад жыцця ўзяць усё магчымае,.. альбо нават прарвацца ў сапраўдны Свет і выратавацца ад Апакаліпсісу :)
   Інтэрфейс PaperHell вельмі просты, інтуіцыйны да жудасці. Паўсюль стрэлкамі паказаныя кнопкі, якія варта націскаць. Тым часам для аматараў поўнай інфармацыі ёсць меню-дапаможнік, дзе распісаны кожны крок дзеяў ў мабільным дадатку.

PaperHell PRAS.BY
Галоўная старонка
peperhell PRAS.BY
Старонка-дапаможнік

Задача гульні — набраць як мага больш балаў, камбінуючы бонусы. Гульня працягваецца да "забіцця" Фрыдрыха, якому так і не ўдалося выбрацца з папяровага жаху у сапраўдны Свет.
   Гульня дазваляе цалкам кіраваць працэсам уласнымі пальцамі: слайд па экране дае магчымасць “слізгання”, дотык — і Фрыдрых робіць скок. Калі ж варушыць рукамі ну зусім лянотна, кіраванне ажыццяўляецца праз нахіл экрана. У PaperHell прадугледжаны і шэраг бонусаў: падваенне ачкоў, магчымасць абараняцца ад метэарытаў шчытом ды інш.

PaperHell PRAS.BY
Гульнявы працэс
PaperHell PRAS.BY
Колькасць ачкоў сумуецца, але жыцці не бязмежныя

Гульню суправаджае пазітыўны і дынамічным саўндтрэк, напісаны адмыслова для гульні.
   Ну, і напрыканцы... Як выглядаюць героі PaperHell: метэарыты і... сам Фрыдрых. Знаёмае пачуццё, праўда? :)

PaperHell PRAS.BY
PaperHell PRAS.BY
​Спампаваць гульню можна на Google.Play.
Замовіць мабільны дадатак