
Фірмовы стыль "Антикризисное управление"
Беларуская арганізацыя, што займаецца ліквідаваннем збанкрутаваных прадпрыемстваў, займела свой фірмовы стыль у формах эпохі Адраджэння

Задача па стварэнні фірмовага стылю для ТАА "Антыкрызіснае кіраванне" заключалася ў пераасэнсаванні традыцыйнага ўяўлення ліквідатараў, як кілераў банкрутаў. Мы прапанавалі стварыць брэнд сталага антыкрызіснага гульца на рынку падобных паслуг (што працуе ад 1999 года) у формах эпохі Адраджэння - як сімвал таго, што збанкрутаваныя кампаніі не знікаюць, а проста адраджаюцца ў новых сэнсах. Фігура Пегаса, у тыя часы, сімвалізавала красамоўе і моц, што найлепшым чынам адлюстроўвае юрыстаў судовай практыкі.

Асноўны колер стылю - "Берлінскі блакіт", таксама прадстаўнік Адраджэння, што дадаткова дапамагае нам адчуць патрэбную эпоху
Акрамя лагатыпу быў створаны бэдж, фірмовыя візітоўкі і бланк, прычым візітоўка была зробленая ў двух выглядах: агульная, для супрацоўнікаў, і персанальная, для дырэктара "Антыкрызіснага кіраўніцтва". Персанальная візітоўка ў свой час надрукавана ў папяровым варыянце са спецыяльна распрацаваным патэрнам, а таксама на аксміце, што яшчэ больш падкрэслівае шыкоўныя звычаі Рэнесансу.
