Фірмовы стыль "Краіны Цмокаў"

Фірмовы стыль "Краіны Цмокаў"

Распрацавалі фірмовы стыль праекта "Краіна Цмокаў" грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі".

Грунтуючыся на старым лагатыпе, трэба было стварыць адметны вобраз беларускага цмока, які перагукаўся б з фірмовым стылем кампаніі "Будзьма!". Фірмовы стыль замоўцы грунтуецца на выкарыстанні беларускага арнаменту ў піксельнай стылізацыі. Да таго ж паводле легендаў, беларускі цмок быў добры ў адрозненне ад сваіх замежных суродзічаў. Цмок не скрадаў золата, а дапамагаў яго адшукваць найлепшым з людскога племені. Менавіта з гэтымі думкамі мы пачалі распрацоўваць лагатып кампаніі "Краіна Цмокаў".

Пастанавілі ўзяць за прыклад беларускі арнамент, з яго таямнічасцю і сімвалізмам.
PRAS.BY Краіна Цмокаў
Варыяцыі лагатыпаў

У дадатак да лагатыпу распрацавалі яшчэ і фірмовы шрыфт праекту "Краіна цмокаў". Шрыфт падтрымлівае лагатып і фірстыль "Будзьмы!". Пры стварэнні торбаў выкарысталі два галоўныя колеры народных вышыванак — чорны і чырвоны. Распрацаваныя шыльды будуць усталяваныя ў месцах, дзе, на думку аўтараў праекту, мог жыць беларускі цмок. А такіх месцаў па краіне не адзін дзясятак. Таму, верагодна, нашыя шыльды будуць радаваць турыстаў працяглы час.

PRAS.BY Краіна Цмокаў
Торбы і значыкі
PRAS.BY Шыльды да месца рассялення Цмокаў
Шыльда да месцаў рассялення цмокаў
Ніжэй выстаўленыя прыклады таго, як кампанія "Будзьма Беларусамі!" выкарыстоўвае
распрацаваны брэнд. Фотаздымкі Аляксандра Ждановіча
PRAS.by Краіна Цмокаў
Дзяўчыны са зборнай Беларусі па муай-тай з торбамі на Чампіянаце свету
PRAS.BY Краіна Цмокаў
Шыльды цмокаў з'явіліся па ўсёй Беларусі ў месцах рассяленя цмокаў
PRAS.by Краіна Цмокаў
Распрацаваны патэрн выкарысталі для стварэння фірмовае цацкі
Замовіць карпаратыўны стыль