Афармленне конкурсу маладых выканаўцаў "Заспявай.by"

Афармленне конкурсу маладых выканаўцаў "Заспявай.by"

Лагатып і фірстыль конкурса для маладых беларускіх музыкаў з мэтай пашырэння беларускамоўных выканаўцаў

ЗАспявай.by PRAS.BY
Лагатып, афіша і малюнкі для сацыяльных сетак прысвечаных конкурсу

Распрацавалі лагатып, фірмовы стыль, афішы, дыпломы, вокладку сінгла-пераможцы для конкурса "Заспявай.by". У конкурсе мелі магчымасць удзельнічаць маладыя выканаўцы да 25 гадоў, якія выканаюць новую песню на твор сучаснага беларускага паэта. Падобнай літаратуры ў Беларусі зараз багата і менавіта таму арганізатары абралі дэвіз: "Усё да старта!" - гэта і стала асноўным штуршком у рэалізаванай канцэпцыі дызайна.

Мікрафон хутка паляціць, бо "ўсё гатова да старта" - так глядач павінен прачытаць лагатып

Лагатып мусіў наводзіць на думку аб тым, што пачаць спяваць па-беларуску, гэтак жа лёгка, як запусціць адлюстраваную ракету-мікрафон, якая ўжо гатовая да старта і варта толькі націснуць кнопку. Увесь дызайн будуецца на эстэтыке космічных адкрыццяў і будучыні - прамая адсылка да сучаснасці беларускамоўнага выканання песень. Бліскучыя металічныя матэрыялы, масіўны надпіс, які, тым не менш, "лятае ў паветры", россып зорак і крыжыкі-вымяральнікі адлегласцяў - сродкі, якія дапамагаюць дасягнуць патрэбнага настрою і адчуванняў. Фінальная афіша выканана ў іншых формах абранага стылю, каб вылучацца на тле папярэдніх афіш і дыпломаў пераможцаў.

Заспявай.бай PRAS.BY
Дыпломы пераможцаў і афіша выніковага канцэрта
Замовіць карпаратыўны стыль