Дыск беларускіх аўтэнтычных вясельных песень

Дыск беларускіх аўтэнтычных вясельных песень

Афармленне ўнікальных запісаў беларускага вяселля 1968–1969 гадоў

Дыск

«Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонпаль і яе наваколляў» – праект музыкі Сяржука Доўгушава, створаны паводле архіўных запісаў паэта Сяргея Панізніка. На дыску – больш за тры дзясяткі вясельных песень і мелодый, што некалі спявалі ды гралі на на беларускім вяселлі. Вальсы, полькі, кракавяк, марш змешчаныя менавіта ў тым парадку, у якім яны гучалі на свяце, што дапамагае адчуць атмасферу вяселля нашых бабуль і дзядуль.

Перад студыяй стаяла няпростая задача зрабіць дызайн выдання сучасным і разам з тым не «забіць» яго гістарычнае каштоўнасці. Пытанне развязалі наступным чынам: старыя чорна-белыя здымкі, зробленыя аўтарам запісаў, спалучылі з заліўкаю фону колерам «светлы цыян».

Паяднанне фотаздымка з простымі геаметрычнымі формамі нараджае шэраг асацыяцый ды фармуе новыя сэнсы.
Дыск
Дыск «Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонпаль і яе наваколляў»

Два кругі на вокладцы дыску сімвалізуюць заручальныя пярсцёнкі, да таго ж большае з іх аб’ядноўвае маладых, акрэсліваючы навастворанае сямейнае кола. Меншае ж узбагачае вобраз нявесты, вымалёўваючы абрысы німба: хутка яна мае стаць маці, набыць новае прызначэнне.

Праект улучае dj-pack, буклет з фотаздымкамі ды тэкстамі песень, дыск.
Замовіць ілюстрацыю