Кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна "Лепей"

Кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна "Лепей"

Вокладка і дыск для унікальнай кнігі народнага паэта Беларусі

Выданне, прыдуманае і падрыхтаванае журналістам Глебам Лабадзенкам, не ўтрымоўвае ніводнай друкаванай літары. Увесь матэрыял сабраны з шматлікіх нататнікаў Рыгора Барадуліна і аб'ядноўвае як ужо вядомыя, так і зусім новыя вершы. Да таго ж, сюды патрапіў і цікавы эксклюзіў: выпадковыя занатоўкі з размоў, малюнкі дачкі і ўнучкі, эпіграммы на вядомых асоб і зацемкі пра любімых катоў Мірона і Рысіка.

Ілюстрацыя на вокладцы кнігі
Ілюстрацыя на вокладцы

У студыі зрабілі вокладку для кнігі, якая ілюструе дыялог юнака з сталым і пажылым мужчынамі. У гэтых людзях ня цяжка пазнаць самога паэта Рыгора Барадуліна, што дасягаецца спалучэннем акварэльнага малюнка і фотаздымкаў сродкамі кампутарнай графікі. Дыялог гэты ўвасабляе склад кнігі - творчасць аўтара за 61 год, дзе спляліся як "пачатковыя" вершы, так і класічныя творы, атрымоўваецца сапраўдная размова паэта з самім сабою ў розныя гады.

Прадуманы мінімалізм вокладкі супадае з начыннем кнігі - толькі "аўтар і яго размова"
Агульны выгляд вокладкі кнігі і дыска
Агульны выгляд вокладкі кнігі і дыска

Дадаткова быў распрацаваны дыск-аўдыёкніга, начытаная народнай артысткай Беларусі Зінаідай Бандарэнкай кніга "Лепей". Усяго у камплект уваходзяць: кніга рукапісаў, аўдыёкніга, набор з 23 здымкаў у канверце (кожны здымак падпісаны на адвароце Рыгорам Барадуліным, ёсьць здымкі, падпісаныя ягонай мамай Акулінай Андрэеўнай і Уладзімерам Караткевічам), тэчка для кружэлкі і фатаграфій, а таксама падарункавы чахол для ўсяго набора. Даведацца пра набыццё выдання можна - ТУТ.

Замовіць ілюстрацыю