
Меню кававага барa "London"
Дзесяць арыгінальных вокладак меню, з дапамогай якіх можна адчуць Лонданскую атмасферу ў сталіцы Беларусі.

Для мінскага аматара кавы, слова "Лондан" — гэта найперш знакаміты бар на праспекце Незалежнасці 18, і ўжо толькі пасля — сталіца Велікабрытаніі. Музыка, непараўнальная атмасфера і, галоўнае, цікавыя наведнікі робяць гэтае месца не проста кавярняй, а станам душы. Студыя распрацавала дзесяць вокладак меню пяці настрояў для ўсіх, хто ведае, што такое сапраўдны мінскі Лондан.

Лонданскую атмасферу можна лёгка знайсці ў Беларусі — такая асноўная канцэпцыя меню. Знакамітыя рысы Вялікабрытаніі і яе сталіцы змешваюцца з мінскімі славутасцямі, што нараджае новыя вобразы і наводзіць на думку пра тое, што горад туманоў недзе побач, напрыклад, на дне вашай кававай філіжанкі. Пяць настрояў адлюстраваныя колерамі вокладак: "сузіральны" — бірузовы Краёла, "адушаўлёны" — мятна-крэмавы, "меланхалічны" — блакітны, "шчасны" — насычаны жоўты, "дзейсны" — ласосевы.
Афіцыянт, як заўсёды, зразумее ваш настрой і падасць меню адпаведнага колеру, як заўсёды разумее, які напой прапанаваць. Гэта і ёсць магічнаю разыначкай мінскага "Лондана".

Форзац усіх вокладак выкананы ў рысах сцяга Вялікабрытаніі, але не паўтарае яго, каб залішне не прывязвацца да шаблонных графічных знаходак. Выява на ім нагадвае стрэлкі, якія паказваюць на старонкі меню, кіруючы позіркам наведвальніка. Фон усіх меню — тэкстура акварэльнае паперы як аснова, якая не напружвае зрок, але ў той самы час мае самастойнасць, усе фоны адрозніваюцца адзін ад аднаго. У меню прадугледжаны жалезныя колцы для старонак з гатункамі кавы і дэсертаў.
