Браўзерныя гульні для "Суперлото"

Браўзерныя гульні для "Суперлото"

Распрацавалі responsive-дызайн і анімацыю для гульняў на тэхналогіі HTML5

Cтварылі дызайн і анімацыю для праграмаў "Супер-боўлінг” і “Супер-блэк-джэк”. Інтэрфэйс зрабілі падобным – дзеля захавання пераемнасці паміж гэтымі і наступнымі прадуктамі серыі. Абраўшы “Супер-блэк-джэк”, варта пакінуць усё эмоцыі за дзвярыма, падысці да аднаго з намаляваных намі сталоў – і паказаць круп’е, што значыць сапраўдная гульня.

Супер-блэк-джек

Цягам гульні вы можаце перайсці за стол іншага колеру – змяніць яго на сіні, зялёны або чырвоны, націснуўшы на “палітру”. Фішкі, калоды, шузы пры гэтым зменаў не зазнаюць. Мы выкарысталі адпаведную каляровую гаму, дадалі вытанчанасці картам, прыцішылі святло, зрабілі напаўпразрыстаю панель з камандамі, дадаўшы флёру таямнічасці. Усё дзеля таго, каб атмасфера паглынала гульца цалкам. І праз серыю шафлаў, выкінуўшы туз і дзясятку, ён мог забраць валізу з фішкамі, памахаць мінуламу рукою на развітанне – і з’ехаць на ферары да вечаровага Менскага мора.

Некаторыя экраны
Некаторыя экраны " Супер-блэк-джэк"

Што да “Супер-боўлінга”, то тут на першы план выходзяць не жарсці, а спартовая зацікаўленасць і здаровы азарт. Інтэрфейс гульні складаецца не толькі з дарожкі, шароў на выбар і меню, але таксама і з табліцы рэзультатаў, якая змяняе колер у залежнасці ад стаўкі - аднолькава ў "Супер-боўлінгу" і "Супер-блэк-джэку" можна гуляць на грошы і перамагаць.

Супер-боўлінг
Анімацыя фармуе рэальнасць залі: бераце шар, абіраеце моц, з якой будзеце яго кідаць, – і выбіваеце спэры, страйкі, даблы, тэркі ды хэмбоўны.
Некаторыя экраны
Некаторыя экраны " Супер-боўлінга"
Замовіць мультымедыйны прадукт