Рыба-алоўніца

Рыба-алоўніца

Арт-студыя PRAS прэзентуе Рыбу-алоўніцу - парцалянавае стылёвае і зручнае аздабленне інтэр'еру

Тэхнічныя параметры
  • Дызайн:
    Парцаляна, 13х10х6 см, белы колер

Цяпер кожны можа напхаць алоўкаў "Акуле пяра" за пасківілі ў прэсе! Рыба-алоўніца стане выдатным спадарожнікам сучасных інтэр'ераў. Тым часам, мастакі, настаўнікі і інжынеры-канструктары змогуць з карсысцю выкарыстаць нашую алоўніцу на месцы працы.
Рыба выкананая з сантэхнічнай парцаляны - цвёрдасць ёй забяспечаная, - а колер выключна белы, каб падкрэсліць чысціню любога інтэр'еру.

PRAS.BY Рыба-алоўніца
У Рыбу-алоўніцу могуць змяшчацца алоўкі, асадкі, гумкі і нават нажніцы.
PRAS.BY Рыба-алоўніца

Кожная рыбіна, старана запакаваная ў падарункавы папяровы пакунак, суправаджаецца ілюстраваным дапаможнікам карыстальніка. Памер алоўніцы: 13х10х6 смсм. Матэрыял - парцаляна. Колер - белы. Рыба стала стаіць на любой роўнай паверхні. На дадзены момант выдадзены пілотны варыянт у абмежаванай колькасці асобнікаў.

Кошт рыбы - 120 тысяч рублёў. Спяшацеся рабіць перадзамовы, ці набываць у галерэях на 100500% даражэй! :)
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся: daprasu@gmail.com
Прапанаваць сумесны праект