Сайт "Антикризисное управление"

Сайт "Антикризисное управление"

Юрыдычная кампанія, якая спецыялізуецца на ліквідацыі і банкруцтве, атрымала свой сайт, які з'яўляецца адначасова карпаратыўным і прома-сайтам

PRAS.BY Галоўны экран сайта

У студыі распрацавалі карпаратыўны сайт арганізацыі "Антикризисное управление", для якой раней быў створаны лагатып і фірмовы стыль. Арганізацыя займаецца ліквідацыяй збанкрутаваных прадпрыемстваў, выплачваннем па даўгах банкрутаў, а таксама перадзелам іх маёмасці. Перад сайтам стаялі не зусім звычайныя задачы - з аднаго боку на старонках павінна была адлюстроўвацца актуальная інфармацыя па ўсіх прадпрыемствах па якіх ідуць справы (аб'явы сутрэчаў з крэдыторамі, прапановы па маёмасці банкрутаў у выглядзе лотаў ды іншыя навіны па аб'ектах), з другога боку - трэба было візуальнымі сродкамі пазнаёміць недасведчаных людзей з дзейнасцю кампаніі, зрабіць іміджавую міні-прэзентацыю яе магчымасцяў і пераваг.

Рэсурс фактычна падзелены на два асобных сайта: прома ды карпаратыўны.
Каб не бачыць штораз пачатковую старонку, ужытае кэшаванне дадзеных.

PRAS.by  Галоўная старонка сайта antikriz.by
Галоўная старонка сайта

На пачатковай старонцы карыстальніка сустракае рэалістычны вобраз ужыты ў лагатыпе - пегас. З такім сімвалам трэба абыходзіцца далікатна і дзякуючы стрыманай колеравай гаме і paralax'у "да месца" выглядае гэта даволі эфектна. Такім чынам некалькі першых экранаў інтэрактыўна знаёмяць карыстальніка з кампаніяй. Наступны раз ён ужо не ўбачыць гэтыя старонкі, а будзе трапляць адразу на галоўны landing-page. Сярод магчымасцяў сайта: інфармацыйныя статычныя старонкі "Пра кампанію" ды "Кантакты", старонкі з неабмежаваным кантэнтам "Гандль", дзе можна праглядзець абъекты маёмасці ды "прыцаніцца" для набыцця, а таксама старонка "Справы ў вытворчасці", што ўяўляе сабою агрэгатар кантэнту па тэгу пэўнай "справы" - усе навіны банкрутаў.

PRAS.BY Астатнія старонкі сайта antikriz.by
Астатнія старонкі сайта