DateToTravel — сацыяльная сетка для вандроўнікаў

DateToTravel — сацыяльная сетка для вандроўнікаў

Сацсетка для аматараў вандравання. "Знаёмся, каб вандраваць", — такі лозунг у сайта.

Тэхнічныя параметры
  • Праграмаванне:
    php5
  • Знешняя спасылка:
  • Дызайн:
    Структураванне пад шыракафарматныя маніторы
Сайт для вандроўнікаў Datetotravel.com

Datetotravel.com — гэта міжнародная сацыяльная сетка, якая дае магчымасць знаходзіць вырагодных сяброў па ўсім свеце, спадарожнікаў. Ідэя сайта — у хуткім пошуку, што дасягаецца тэматычнымі піктаграмамі вакол аватараў удзельнікаў. Напрыклад, калі хуткім часам вы вандруеце ў Харватыю, вельмі лёгка знайсці сабе спадарожнікаў або нават мясцовых жыхароў, якія пакажуць вам краіну. Тым часам, вы можаце запрасіць людзей да сябе і набыць новых сяброў.

datetotravel PRAS.by
Старонка рэгістрацыі

Праца ў сацыяльнай сетцы пачынаецца, як звычайна, з рэгістрацыі. Ёсць магчымасць уваходу ў сістэму пад акаўнтамі facebook і ВК. Зарэгістравацца можна за некалькі крокаў, каб не разахвочваць карыстальнікаў уваходзіць. Ёсць таксама і пашыраная рэгістрацыя з запаўненнем ўсіх палёў. Дызайн сайту лёгкі, з выкарыстаннем тыповых падарожных колераў — сіняга і жоўтага. Чырвоны колер выкарыстаны для вылучэння асноўных функцый ды падказак.

Такім чынам, падтрымліваецца фірмовы стыль шведскага сайта, распрацаваны намі.
PRAS.by Datetotravel.com
Старонка профілю карыстальніка
PRAS.by Datetotravel.com
Старонка рэдагавання профіля
Datetotravel адаптаваны пад шырокафарматныя маніторы — будзе аднолькава добра і без белых палёў выглядаць на ўсіх маніторах.
Адмаляваная фонавая карцінка ў выглядзе сотняў вандроўкавых торбаў у гэтым сэнсе робіць сваю справу.
PRAS.by Datetotravel.com
Старонка ліставанняў
PRAS.by Datetotravel.com
Старонка прагляду фотаздымкаў

Кожны фотаздымак любога ўдзельніка можна пракаментаваць і паставіць адзнаку ў выглядзе "лайка". Тым часам карыстальнікі могуць выбіраць вобласць адлюстравання прэўюшак для кожнага фотаздымка, каб пад абцінанне выпадкова не трапілі патрэбныя часткі. Парнаграфічныя, дзіцячыя і іншыя недазволеныя паводле правілаў карыстання фотаздымкі забараняецца запампоўваць на сайт.

Штораз пры навядзенні курсора на аватар карыстальніка можна прагледзець тэматычную інфармацыю: час візіту — для візітоўцаў, параметры — для фаварытаў, любімыя краіны — для пошуку спадарожнікаў.
PRAS.by Datetotravel.com
Старонка гасцей старонкі

Найважнейшая функцыя сайту — стварэнне вандровак. Кожны карыстальнік можа выбраць любую краіну або частку свету, у якую хоча паехаць, а таксама спланаваць сваю вандроўку або запрасіць да сябе іншых людзей. Планаванне магчымае толькі на год наперад, а старыя звесткі выдаляюцца аўтаматычна. Хуткім часам плануецца пашырыць функцыянальнасць падзелу "Travel Schedule" інтэрактыўнаю мапай свету.

PRAS.by Datetotravel.com
Старонка планавання падарожжаў