
Сайт кантынентальных грузаперавозак "Янстронг"
Сайт-візітоўка для кампаніі грузаперавозак, што 20 гадоў на рынку
-
Знешняя спасылка:

Кампанія Янстронг займаецца міжнароднымі грузаперавозкамі па 14 краінах Еўропы. Сайт, які мы зрабілі, ставіў на мэце падрэсліць асаблівасці кампаніі і яе перавагі перад канкурэнтамі. Янстронг глядзіць у будучыню і не цураецца індывідуальнага падыхода - менавіта аб гэтым сведчыць абраны стыль абстрактнага грузавіка. Дарэчы, грузавік, выкананы ў "трохвугольным" стылі, добра ўпісаўся ў апошнія трэнды ілюстрпацый для web-дызайну.

Акрамя сайта мы распрацавалі і новы лагатып Янстронга, грунтуючыся на пажаданнях фірмы аб сінім колеры і бачнай літары "Я". Шэры колер - адначасова колер стабільнасці і гармоніі, што павінна сведчыць пра сур'ёзнасць кампаніі, а сіні з разметкай - прамое ўзгадванне дарожнай разметкі.
У лагатыпе падкрэсліваецца назоў фірмы, які ствараецца з відавочных транспартных развязак.
У якасці забаўляльна інтэрактыва дадалі на сайт flash-анімацыю - карта Еўропы з пазначанымі краінамі, дзе ажыцяўляецца дзейнасць Янстронга. Калі вылучыць кожную краіну, можна перайсці на спецыяльную старонку, дзе будзе месціцца ўся інфармацыя карысная для "транзітнікаў": асаблівасці ПДР, менталітэту, а таксама курсы валют.


Флэш-забаўляўка ўяўляе сабой мапу Еўропы з нанесенымі абрысамі і сцяжкамі краінаў, у якіх ажыцяўляецца дзейнасць замоўцы.s.