Сайт LazyCard

Сайт LazyCard

Прома-старонка ў інтэрнэце для мабільнага сервіса LazyCard - жывыя паштоўкі

Тэхнічныя параметры
LazyCard сайт PRAS.BY

Мабільны дадатак LazyCard, таксама распрацаваны намі, займеў свой персанальны сайт.
Сайт выкананы ў фірмовых колерах мабільнага сервіса ў спалучэнні са стылем flat-дызайну. Ён не мае межаў: цалкам выдатна праглядаецца на ўсіх сучасных маніторах (нават, 27''), а прыгожая пачатковая анімацыя і прэвьюшка паштоўкі, што "сочыць" за рухам карыстальніка, робіць прома-сайт LazyCard яшчэ і досыць інтэрактыўным.

LazyCard сайт PRAS.by
Галоўная старонка сайта

Задачай сайта ставілася праінфармаваць патэнцыйных карыстальніх мабільнага дадатка пра асаблівасці, перавагі і адсутнасць канкурэнцыі на Беларусі ў самога LazyCard App. Таму на галоўнай старонцы мы вырашылі зрабіць акцэнт на прэзентацыі гатовага прадукта, а таксама 5 кроках, лёгка зрабіўшы якія сябры карыстальніка атрымаюць выдатную паштоўку сабе ў рэальную паштовую скрыню.
Увесь час робіцца акцэнт на спампоўку прыкладання, а ніжэй, на гэтай жа самай старонцы, прапануецца азнаёміцца з прыкладамі гатовых паштовак, якія самастойна зрабілі карыстальнікі.

Кожную прэвьюшку можна разгарнуць ды паглядзець цалкам гатовую паштоўку са спісам патэрна і тыпа шрыфта, што выкарыстоўваецца ў дадатку
LazyCard сайт PRAS.BY
Старонка з акцэнтам на спампоўку

Акрамя галоўнай старонкі сайт дапоўнены класічнай старонкай "Аб нас" з мапай размяшчэння арганізацыі, "Як гэта працуе" з падрабязным апісаннем кожнага з пяці крокаў, а таксама статычнымі старонкамі з тэхнічнай інфармацыяй на выпадак непрадугледжаных памылак, альбо жаданнем вяртання грошай.

Сайт выкананы на двух мовах: беларускай і рускай
LazyCard сайт PRAS.BY
Усе старонкі сайта
Замовіць сайт