Сайт юрыдычных паслуг Licenzia.by

Сайт юрыдычных паслуг Licenzia.by

Сайт пра ліцэнзаванне ў Беларусі ад міжнароднай юрыдычнай фірмы Raidla, Lejins & Norcous

Тэхнічныя параметры
  • Праграмаванне:
    Yii framework, jquery, php
  • Знешняя спасылка:
  • Вёрстка:
    css3, html5, jquery, custom plugin, аптымізаваны html-код, першасная SEO-аптымізацыя
Licenzia.by PRAS.BY

Беларускі офіс міжнароднай юрыдычнай кампаніі RLN займеў адноўлены сайт свайго праекта Licenzia.by. Сучаснае беларускае аддзяленне RLN раней працавала пад брэндам юрыдычнай групы Verdict.by, ад якога ў спадчыну атрымала ўсе ўласныя праекты апошняй: Startbiz.by, Franchiser.by, Dogovor.by ды Licenzia.by. Licenzia.by - сайт, які дапаможа разабрацца ў тонкасцях атрымання ліцэнзій, сертыфікатаў і дазволаў.

Сайт пачынаецца з рымскай скульптуры Юстыцыі - увасаблення маральных сілаў у юрыдычнай сістэме.
Licenzia.by PRAS.by
Галоўная старонка сайта

У студыі вырашылі рабіць дызайн сайта як мага больш далікатным і густоўным, пры гэтым не ўпадаючы ў жаноцкасць і "карункі". Строгасць, як літара закону, чорна-белая колеравая гама, як адданасць касцюмам і знешняму выгляду сапраўднага юрыста і насычаны грэйпфрутавы - для прыцягнення ўвагі да найгалоўных рэчаў на старонцы - усё гэта рэцэпт удалага мінімалістычнага праекту, з уласнай разыначкай. Падвоеныя рамкі ў гузікаў і загалоўкаў, удала падабраныя здымкі дыхаюць дыхтоўнасцю і сур'ёзнасцю, а гэта якраз тыя пачуцці, якія павінен выклікаць сайт юрыдычных паслуг міжнароднага ўзроўню.

Задачай пры рэдызайне сайта ставілася захаванне спасылак і SEO-пазіцый сайта, выкананне ў агульным фірмовым стылі RLN ды міграцыя базы дадзеных з мінулага рухавіка.

Новыя старонкі Raidla, Lejins & Norcous з'яўляюцца класічным прыкладам карпаратыўнага сайта: тут ёсць і навіны, і артыкулы, каляндарныя падзеі і, безумоўна, кантактная інфармацыя. Акрамя базавага функцыяналу на сайце прысутнічае форма зваротнай сувязі ды блок імгненных паведамленняў ад сервісу JivoSite - у рэжыме рэальнага часу любому наведвальніку адкажа супрацоўнік RLN.

Licenzia.by PRAS.BY
Прыклады ўнутраных старонак сайту licenzia.by