Прома-сайт МТРК "МІР"

Прома-сайт МТРК "МІР"

Вітайце ўнікальны праект у Беларусі: прома-сайт міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "МІР".

Тэхнічныя параметры
  • Знешняя спасылка:
  • Вёрстка:
    css3, html5, jquery, custom plugin, аптымізаваны html-код, першасная SEO-аптымізацыя
  • Праграмаванне:
    asp.net mvc 4, Dependency injection, Entity Framework Code First, Bootstrap, Type Script, Less

Сайт зроблены па апошніх павевах дызайна, вёрсткі і праграмавання. Пры распрацоўцы сайта, мы вырашылі не адыходзіць ад канцэпцыі касмічнага карабля, якую прыдумалі для мабільных дадаткаў "Радыё Мір", істотна палепшыўшы якасць.
Сайт ствараўся ў якасці візітоўкі беларускага прадстаўніцтва МТРК "МІР", якая спалучыла б у сябе усе прыватныя сайты структурных падраздзяленняў, мабільныя дадаткі "Радыё Мір", а таксама суполкі ў сацыяльных сетках. Акрамя таго, мусіць прысутнічаць магчымасць слухаць жывы эфір радыё, глядзець тэлебачанне і "шоў" дыджэяў у студыі радыё FM107.1.

PRAS.BY-mir-monitor
На галоўным экране карыстальніку адразу дасяжныя ўсе функцыі сайта
​Уся анімацыя на сайце зроблена без выкарыстання flash - выключна html5
mir-halounaya
Галоўная старонка

Два інтэрактыву пераўтвараюць сайт не проста ў візітоўку, а ў сапраўдную гульню. Па-першае, карыстальнік можа пагуляцца з меню па-цэнтры, спрабуючы злавіць неабходную старонку. Па-другое, старонка "Каманда", якая выканана ў папулярным сёння у дызайне Metro Style, які актыўна папулярызуюць Microsoft ды Nokia. У "Камандзе" увесь час чальцы каманды мяняюцца месцамі - таму не магчыма здагадацца, хто дзе будзе надалей. Каб праглядзець поўную каманду, варта ўсяго толькі націснуць на адпаведны назоў.

PRAS.BY-mir-staronki
Старонкі раздзелаў сайта

Сайт зроблены на трох мовах: беларускай, рускай, ангельскай.

Беларуская мова з мэтай вызначэння нацыянальнай прыналежнасці прадстаўніцтва МТРК "МІР" усталяваная па-змаўчанні для беларускіх карыстальнікаў. Для іншых - мова браўзера

Каб сайт не згубіў наведвальнікаў, на ім пастаянна будуць аднаўляцца падзеі, звязаныя з "Мірам". Тым часам, аматарам тэлебачання і радыё можна пачытаць болей пра сваіх куміраў - вядоўцаў, дыджэяў і нават бухгалтэрыю. Абяцаюць смажаныя факты і цікавосткі :)